Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак папрасіў прабачэння ў вернікаў |
Святы Айцец |
15.10.2015 12:22 |
Ён спаслаўся на ўрывак Святога Пісання (Мц 18,7-8.10.), які традыцыйна чытаецца на пачатку кожнай з такіх сустрэч, і папрасіў у вернікаў прабачэння за скандалы апошняга часу, звязаныя з ватыканскімі супрацоўнікамі. «Сёння слова Езуса моцнае, ці не так? «Гора свету праз спакусы» (Мц 18,7). Езус з’яўляецца рэалістам і кажа: «Бо спакусы павінны прыйсці; але гора таму чалавеку, праз якога прыходзіць спакуса!». Перш, чым я пачну катэхезу, я хацеў бы ад імя Касцёла папрасіць у вас прабачэння за скандалы, якія ў апошні час мелі месца як ў Рыме, так і ў Ватыкане. Я прашу вас аб прабачэнні», – сказаў Пантыфік. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.