| Cвяты Айцец заклікаў сцерагчыся «фарысейскага віруса» |
| Святы Айцец |
| 16.10.2015 16:28 |
|
«Крывадушнасць з’яўляецца ладам жыцця, дзейнасці, размовы, які адзначаецца невыразнасцю; можа ўсміхаецца, а можа кажа сур’ёзна... Гэта ні свет, ні цемра. Рухаецца такім чынам, што нікому не пагражае, як змяя, але мае зачараванне святлаценю», - папярэдзіў Папа. Ён падкрэсліў, што гэта зачараванне не-прадстаўлення рэчаў ясна і выразна, гэта зачараванне хлусні і ілюзіі. Утойванне «не дапаможа», нават калі «фарысейская закваска» прыводзіла і прыводзіць людзей да зачаравання больш цемрай, чым святлом, папярэдзіў Францішак. Пантыфік адзначыў, што ёсць толькі адзін спосаб пазбегнуць такога роду «віруса» – гэта шлях, паказаны Хрыстом – малітва. Ён заклікаў да малітвы – частай і настойлівай. |


«Сцеражыцеся закваскі крывадушнасці фарысейскай» – гэта цытата з Евангелля св. Лукі (Лк 12, 1-7) стала лейтматывам гаміліі Святога Айца 16 кастрычніка 2015 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы Дому св. Марты.
для друку
Ватыканскае радыё