Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак у канцы лістапада наведае Афрыку
Святы Айцец
20.10.2015 16:52

Святы Айцец у канцы лістапада наведае Кенію, Уганду і ЦАР, перадае агенцтва ЭФЭ.

Паездка, якая чакаецца, будзе доўжыцца з 25 па 30 лістапада. Гэта будзе першы візіт цяперашняга пантыфіка ў Афрыку.

Як адзначае агенцтва, Папа Францішак вельмі чакае гэтай паездкі.

У Кеніі Папа, у прыватнасці, адправіць імшу ва ўніверсітэце Найробі і сустрэнецца з беднымі.

27 лістапада пантыфік прыбудзе ў Уганду, дзе сярод іншага наведае таксама дом інвалідаў.

29 лістапада Папа Францыск, як чакаецца, прыбудзе ў Цэнтральнаафрыканскую рэспубліку.

Там ён наведае лагер бежанцаў і сустрэнецца з мусульманскімі рэлігійнымі дзеячамі.

Акрамя таго, запланаваны сустрэчы пантыфіка з прадстаўнікамі ўладаў і лідарамі дзяржаў.

Интерфакс религия (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.