Завяршаецца рэдагаванне канчатковага дакумента Сіноду |
Святы Айцец |
23.10.2015 10:32 |
Aдзін з яе членаў, арцыбіскуп Бамбея кардынал Освальд Грасіяс, падчас брыфінгу ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы распавёў, што ў другой палове дня 22 кастрычніка чарнавы варыянт дакумента будзе прадстаўлены Айцам Сінода. Раніцай 23 кастрычніка ў Зале Сінодаў пройдзе яго абмеркаванне. Усе заўвагі і прапановы па гэтым тэксце павінны быць прадстаўлены да 14.00 таго ж дня ў пісьмовай форме. Вечарам камісія перапрацуе тэкст згодна з імі. 25 кастрычніка дакумент будзе прачытаны перад удзельнікамі асамблеі ў канчатковым выглядзе. Затым адбудзецца галасаванне па кожным з яго параграфаў. Далейшы лёс даклада знаходзіцца ў кампетэнцыі Папы Францішка, распавёў кардынал. На сённяшні дзень чарнавы варыянт даклада складаецца з амаль 100 старонак. Да іх, магчыма, па просьбе некаторых моўных груп будзе дададзена прэамбула. Кардынал Грасіяс паведаміў, што членаў рэдакцыйнай камісіі наведаў Святы Айцец і падзякаваў ім за працу. Сінод Біскупаў іерарх назваў «духоўным досведам для дапамогі сем’ям стаць лепшымі і для пошуку рашэння іх цяжкасцяў». Арцыбіскуп Бамбея адзначыў важнасць «здаровай дэцэнтралізацыі» ў Касцёле, якая прадугледжвае добрую падрыхтоўку біскупаў на ўзроўні тэалогіі і кананічнага права, што дапаможа ім зразумець розныя душпастырскія падыходы, неабходныя для адказу на асаблівыя праблемы кожнай краіны. |