| Папа абвясціў аб стварэнні новага ватыканскага ведамства па справах свецкіх, сям'і і жыцця |
| Святы Айцец |
| 23.10.2015 11:46 |
|
«Я вырашыў заснаваць новую дыкастэрыю па справах свецкіх, сям'і і абароны жыцця, якая заменіць Папскую раду па справах свецкіх і Папскую раду па справах сям'і. Папская акадэмія абароны жыцця будзе далучана да новага ведамства», — сказаў Папа Францішак. Ватыканская дыкастэрыя — буйная арганізацыйная ўстанова ў структуры Святога Пасаду. Дыкастэрыямі называюць, напрыклад, ватыканскія кангрэгацыі, трыбуналы і папскія рады. «З гэтай мэтай я стварыў спецыяльную камісію, якая падрыхтуе тэкст, які прызначыць кананічныя абавязкі новага ведамства. Тэкст будзе прэзентаваны для дыскусіі ў Радзе кардыналаў на яе наступнай сустрэчы ў снежні», — заключыў Папа. Паводле англійскай рэдакцыі Радыё Ватыкана (АлГ) |


Пантыфік зрабіў аб'яву вечарам 22 кастрычніка на пачатку агульнага пасяджэння Сіноду Біскупаў на тэму сям'і, які праходзіць у Ватыкане.
для друку
Ватыканскае радыё