Папа Францішак заклікаў выкараніць забабоны адносна цыган |
Святы Айцец |
28.10.2015 10:23 |
«Я б хацеў, каб таксама і ваш народ пачаў новую гісторыю. Каб перавярнулася старонка! Настаў час для выкаранення векавых забабонаў, прадузятасцяў і ўзаемнага недаверу, якія часта знаходзяцца ў аснове дыскрымінацыі, расізму і ксенафобіі», - сказаў Святы Айцец. У той жа час Папа заклікаў прысутных на аўдыенцыі цыган «не даваць сродкам камунікацыі і грамадскай думцы нагодаў кепска казаць» пра сябе. «Як усе грамадзяне, вы можаце спрыяць дабрабыту і прагрэсу грамадства, паважаючы яго законы, пазбягаючы падманаў, прытворстваў, ашуканстваў і нараканняў і інтэгруючыся ў яго таксама праз эмансіпацыю новых пакаленняў», - сказаў Пантыфік. Папа заклікаў сваіх гасцей не перашкаджаць дзецям атрымліваць адукацыю, каб мелі доступ да свету працы, адзначыў важнасць спрыяння школьнай і працоўнай інтэграцыі цыган у грамадствы. «Мы не жадаем больш назіраць за сямейнымі трагедыямі, у якіх дзеці паміраюць ад холаду ці ў пажарах або становяцца аб’ектамі ў руках распусных асобаў, а моладзь і жанчыны звязваюцца з гандлем наркотыкамі і людзьмі», - заўважыў Пантыфік. |