Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мерапрыемствы з удзелам Папы ў лістападзе
Святы Айцец
30.10.2015 17:12

На працягу лістапада Папа Францішак прыме на аўдыенцыі шэраг кіраўнікоў дзяржаў. 9 лістапада візіт у Ватыкан здзейсніць Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, 14 лістапада – Прэзідэнт Ірана Хасан Рухані, 20 лістапада – Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Ва ўрачыстасць Усіх Святых Папа ўзначаліць Эўхарыстыю на рымскіх могілках Кампа-Верана. 2 лістапада Святы Айцец памоліцца за памерлых Пантыфікаў у гротах базылікі св. Пятра, а 5 лістапада – за іерархаў, якія памерлі на працягу апошняга года.

7 лістапада на плошчы св. Пятра Папа сустрэнецца з супрацоўнікамі італьянскага Нацыянальнага інстытута сацыяльнага страхавання, а праз два дні, у базыліцы св. Яна на Латэране, удзеліць біскупскую сакру новаму дапаможнаму біскупу Рымскай дыяцэзіі Анджэло Дэ Данацісу.

10 лістапада Пантыфік наведае гарады Прата і Фларэнцыю ў італьянскім рэгіёне Таскана з нагоды мясцовага Касцёльнага кангрэсу, а на наступны дзень у Ватыкане прыме ўдзел у заканчэнні святкавання 100-годдзя са смерці св. Алаізіо Гуанэлі.  

15 лістапада Святы Айцец наведае лютэранскі прыход у Рыме, 19 лістапада сустрэнецца з удзельнікамі міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай Папскай радай пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, а 21 лістапада прыме на аўдыенцыі ўдзельнікаў кангрэсу Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі.

25-30 лістапада Пантыфік здзейcніць візіт у Кенію, Уганду і Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.