Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа выказаў спачуванні ў сувязі з крушэннем расійскага самалёта ў Егіпце
Святы Айцец
02.11.2015 12:06

Святы Айцец выказаў шчырыя спачуванні ў сувязі з крушэннем расійскага пасажырскага самалёта ў Егіпце. «Яго Святасць Францішак перадае свае спачуванні Вам і расійскаму народу», – гаворыцца ў лісце на імя Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, падпісаным Дзяржаўным Сакратаром Папы кардыналам П’етро Паралінам.

Як адзначаецца ў лісце, Пантыфік «з сумам» успрыняў гэтую трагічную навіну. Папа запэўніў у сваіх малітвах за загінулых і за тых, хто аплаквае іх смерць. Усяму расійскаму народу і тым, хто ўдзельнічае ў аказанні дапамогі, Святы Айцец пажадаў «сілы і святла Усемагутнага Бога».

Расійскі пасажырскі самалёт разбіўся на Сінайскім паўвостраве 31 кастрычніка. Усе, хто знаходзіўся на борце – 224 чалавекі, – загінулі, паведамілі егіпецкія ўлады. Абломкі авіялайнера былі знойдзены ў горным раёне. Airbus A321 ляцеў рэйсам з курортнага горада Шарм-эш-Шэйх на Чырвоным моры ў Санкт-Пецярбург.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.