Святы Айцец чацвёрты ў рэйтынгу «Forbes» |
Святы Айцец |
06.11.2015 15:37 |
Святы Айцец апярэдзіў сярод іншых старшыню КНР Сі Цзіньпіна, прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана, былога кіраўніка «Microsoft» Біла Гейтса і кіраўніка «Google» Лары Пэйджа. На першым месцы – Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, на другім – Канцлер ФРГ Ангела Меркель, на трэцім – Прэзідэнт ЗША Барак Абама. На думку аўтараў рэйтынгу, Папа Францішак – «духоўны лідар адной шостай часткі насельніцтва свету – 1,2 млрд душ» – абраў за сваю місію змену «кансерватыўнага вобразу Каталіцкага Касцёла». «Першы езуіт і лацінаамерыканскі Біскуп Рыма прапагандуе спачуванне да бедных і большую ролю жанчын», - піша «Forbes». Штогадовы спіс самых уплывовых фігур у свеце сёлета ўключае ў сябе 73 прозвішчы. |