Папа: гаміліі павінны быць кароткімі і простымі |
Святы Айцец |
10.11.2015 12:27 |
14 верасня святар быў прызначаны дапаможным біскупам Рымскай дыяцэзіі. Вясной 2014 г. ён праводзіў велікапосныя духоўныя рэкалекцыі для Папы і супрацоўнікаў Рымскай курыі. У гаміліі Папа Францішак нагадаў, што ў асобе біскупа прысутнічае сам Езус Хрыстус, вечны Першасвятар. «Гэта Хрыстус працягвае праз служэнне біскупа прапаведваць Евангелле збаўлення і асвячаць вернікаў праз сакрамэнты веры; гэта Хрыстус, у бацькоўстве біскупа, стварае новых членаў свайго Цела, якім з’яўляецца Касцёл; гэта Хрыстус, у мудрасці і пільнасці біскупа, вядзе народ Божы ў зямной пілігрымцы аж да вечнага шчасця», — сказаў Пантыфік. Папа падкрэсліў, што біскупства – гэта не прывілей, а служэнне, і дадаў, што абавязкам біскупа з’яўляецца абвяшчэнне Божага слова пры кожнай нагодзе. «Твае словы павінны быць простымі, каб усе іх разумелі, а гаміліі не павінны быць доўгімі. Дазволю сказаць табе: узгадай, наколькі быў шчаслівым твой бацька, калі знайшоў недалёка ад вёскі парафію, у якой святая Імша цэлебравалася без гаміліі! Гаміліі павінны быць менавіта перадачай ласкі Божай: простымі, каб усе іх разумелі і каб усе набывалі жаданне станавіцца лепшымі», — сказаў Пантыфік. Біскупу Дэ Данацісу Святы Айцец асаблівым чынам даверыў выхаванне святароў, дыяканаў і семінарыстаў, а таксама клопат пра бедных і патрабуючых абароны. Папа заклікаў іерарха быць міласэрным і вучыць міласэрнасці духавенства Рымскай дыяцэзіі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (АлГ) |