Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец памаліўся з хворымі і паабедаў з беднымі
Святы Айцец
10.11.2015 17:31

Пасля сустрэчы з прадстаўнікамі агульнаітальянскага касцёльнага кангрэсу ў фларэнтыйскай архікатэдры Санта-Марыя-Дэль-Ф’ёрэ 10 лістапада Папа Францішак накіраваўся ў базыліку Санцісіма-Анунцыята, каб сустрэцца з хворымі і інвалідамі.

Разам з хворымі Святы Айцец памаліўся «Анёл Панскі», а затым прывітаў кожнага з прысутных асабіста. Пасля гэтай кароткай сустрэчы Пантыфік пешшу прайшоў у мясцовую каталіцкую сталоўку, названай у гонар св. Францішка Асізскага.

Тут Папа правёў час абедзеннага перапынку ў кампаніі бедных людзей, якія рэгулярна атрымліваюць у гэтай установе гарачую ежу, а таксама духоўную і маральную падтрымку. Пасля абеду Папа адпачыў у сядзібе біскупа Фларэнцыі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.