Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Прачніся!» У Ватыкане выдадзены дыск з гаміліямі Папы Францішка
Святы Айцец
10.11.2015 17:37

«Прачніся!» — назва дыска з гаміліямі Папы Францішка ў музычных аранжыроўках, які нядаўна быў падрыхтаваны і выдадзены ў Італіі.

Ідэя яго стварэння належыць Джуліо Нероні, які раней ужо выпускаў гаміліі Яна Паўла II і Бэнэдыкта XVI у музычным аздабленні. Але цяперашняя праца, па яго словах, зусім іншая. «Мы імкнуліся адлюстраваць характар Папы Францішка», — растлумачыў Нероні.

У выніку, адзначыў ён, атрымаўся, мабыць, вельмі эклектычны дыск: 11 трэкаў з самымі вядомымі зваротамі цяперашняга Пантыфіка ўтрымліваюць не толькі касцёльныя спевы, але і поп, і рок-музыку. Над матэрыялам працавалі кампазітары, якія супрацоўнічаюць з такімі эстраднымі выканаўцамі, як Лаўра Паўзіні.

Пачынаецца альбом са словаў «Добры вечар!», прамоўленых Хорхе Марыё Бергольё з балкона базылікі святога Пятра адразу пасля абрання яго Папам. У запісе прыняў удзел нават кітайскі жаночы хор.

Напрыканцы лістапада дыск з’явіцца ў продажы і ў іншых краінах. У Ватыкане яму прадказваюць поспех планетарнага маштабу, улічваючы папулярнасць Папы Францішка. Пры гэтым частка сродкаў з продажу будзе накіравана на дабрачынныя мэты, у прыватнасці, на дапамогу бежанцам.

Паводле risu.org.ua, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.