Папскі пасланнік перадаў фінансавую дапамогу сірыйцам |
Святы Айцец |
17.11.2015 15:30 |
Аб гэтым cтаршыня Папскай рады па справах сям’і паведаміў у каментары для італьянскай сеткі каталіцкіх радыёстанцый. Арцыбіскуп адзначыў, што яго місія з’яўляецца плёнам нядаўняй Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі, а фінансавая дапамога будзе прызначана для найбольш патрабуючых. Рашэнне, каго падтрымаць у першую чаргу, прымуць мясцовыя біскупы. Гаворка ідзе пра дапамогу сем’ям у ацяпленні дамоў падчас суровай зімы. Арцыбіскуп дадаў, што нават мусульмане перакананыя, што менавіта Папа Францішак можа паспрыяць, каб на іх радзіму вярнуўся мір. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV) |