Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак аб важнасці інфармавання пра праблемы клімату
Святы Айцец
20.11.2015 15:59

Папа Францішак прывітаў удзельнікаў міжнароднага форума па інфармаванні аб праблемах навакольнага асяроддзя, які пачаў працу 19 лістапада ў італьянскім горадзе Рыеці.

Мерапрыемства аб’яднала дзясяткі экспертаў па клімаце і ўстойлівым развіцці, навукоўцаў, эканамістаў, студэнтаў, а таксама каля сотні журналістаў, якія спецыялізуюцца на экалагічнай тэматыцы. Адной з мэтаў сустрэчы з’яўляецца распрацоўка стратэгіі інфармавання аб кліматычных праблемах і важнасці аховы навакольнага асяроддзя.

У тэлеграме Пантыфіка, скіраванай за подпісам Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці кардынала П'етро Параліна, гаворыцца, што “падобныя ініцыятывы дапамагаюць усвядоміць агульную адказнасць за ахову створанага Богам сусвету”. Святы Айцец заклікаў да супрацоўніцтва ў справе інфармавання палітычных устаноў і грамадскасці адносна пытанняў клімату, каб распаўсюджваліся ўстойлівыя з чалавечага і экалагічнага пункту гледжання стылі жыцця і каб “эканамічная сістэма магла забяспечыць паўнавартасную рэалізацыю кожнага чалавека і сапраўднае развіццё створанага Богам наваколля”.

Адным з арганізатараў міжнароднага форума выступіла Папская рада па справах сям’і. Форум праходзіць напярэдадні парыжскай канферэнцыі ААН па праблемах клімату.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.