Папа сустрэўся з Прэзідэнтам Украіны |
Святы Айцец |
20.11.2015 16:26 |
Сардэчныя размовы, якія пацвердзілі добрыя адносіны, што існуюць паміж Святым Пасадам і Украінай, былі ў асноўным прысвечаны пытанням, звязаным з сітуацыяй канфлікту ў краіне, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Прэс-службы Апостальскай Сталіцы. У сувязі з гэтым выказвалася адзінагалоснае пажаданне, каб дзякуючы намаганням усіх задзейнічаных бакоў перавага была аддадзена палітычным рашэнням, пачынаючы ад поўнага выканання Мінскіх дамоўленасцяў. Адначасова выказвалася занепакоенасць цяжкасцямі ў вырашэнні гуманітарнай сітуацыі, асабліва связанымі з доступам адпаведных арганізацый да тэрыторый, ахопленых супрацьстаяннем, з аказаннем медыцынскай дапамогі, абменам палоннымі, а таксама з эканамічнымі і сацыяльнымі наступствамі канфлікту для ўсёй тэрыторыі. Сустрэча стала нагодай для таго, каб падкрэсліць важную ролю Цэркваў у грамадстве, а таксама ўклад грэка-каталіцкай і рыма-каталіцкай супольнасцяў у жыццё краіны. «Вельмі кранальная сустрэчна з Папам Францішкам. Ён запэўніў мяне, што ніколі не забывае пра Украіну і моліцца за мір у нашай краіне. Я прасіў Папу аб заканчэнні беатыфікацыі мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага, а таксама пачаць працэдуру беатыфікацыі біскупа Сцяпана Чміля, які быў духоўным настаўнікам Папы ў Аргенціне», — напісаў у сваім блогу Прэзідэнт Украіны. Таксама Пётр Парашэнка запрасіў Пантыфіка наведаць Украіну, і Папа прыняў запрашэнне. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, блога Пятра Парашэнкі. |