Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Выйдзе першая кніга Папы Францішка для дзяцей
Святы Айцец
24.11.2015 15:09

Выдавецтва «Loyola Press» з Чыкага (ЗША) апублікуе першую і пакуль адзіную кнігу для дзяцей, напісаную цяперашнім Пантыфікам. Выданне пад назвай «Дарагі Папа Францішак, я хацеў бы з’есці з табой падвячорак» з’явіцца ў сакавіку 2016 г. і будзе ўтрымліваць асабістыя адказы Святога Айца на 31 ліст, напісаны яму дзецьмі ва ўзросце ад 6 да 13 гадоў з усяго свету.

Кніга выйдзе ў ЗША адразу ў дзвюх моўных версіях: англійскай і іспанскай.

На гэтым праект не завершыцца: праз некаторы час кніга будзе апублікавана адначасова ў Італіі, Іспаніі, Мексіцы, Польшчы, Інданезіі, Індыі і на Філіпінах, а затым і ў Албаніі, Сірыі, Кітаі і Кеніі – усяго ў 26 краінах, гаворыцца ў заяве выдавецтва «Loyola Press».

У кнізе ўздымаюцца многія тэмы і праблемы. Дзеці пытаюцца пра асабістае жыццё Папы, дзеляцца сваёй марай сустрэцца з ім асабіста. Гучаць нават пытанні сацыяльнага і тэалагічнага зместу. Адказы Пантыфіка ўдумлівыя і матывуючыя, гаворыцца ў рэлізе «Loyola Press». Гэтая кніга – яшчэ адно пацвярджэнне меркавання Папы, што дзеці з’яўляюцца будучыняй Касцёла і грамадства, таму іх трэба слухаць і чуць.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.