Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Папа выказаў спачуванні з прычыны смерці двух кардыналаў |
Святы Айцец
|
10.12.2015 17:28 |
Папа Францішак глыбока засмучаны смерцю двух кардыналаў Каталіцкага Касцёла: былога арцыбіскупа Санта-Крус-дэ-ла-Сьера (Балівія) Хуліо Тэразаса і былога архіпрэзбітэра папскай базылікі Санта-Марыя-Маджорэ Карло Фурна, якія памерлі 9 снежня адпаведна ў Санта-Крус-дэ-ла-Сьера і Рыме.
«Выказваю мае глыбокія спачуванні пастырам, духавенству і вернікам мясцовага Касцёла», - напісаў Пантыфік у спачувальнай тэлеграме на імя арцыбіскупа найбуйнейшага горада Балівіі. Папа адзначыў, што кардынал Тэразас «з велікадушнасцю і мужнасцю аддаваў сваё жыццё служэнню Евангеллю, справядлівасці і міру».
Пантыфік адзначыў «каштоўную працу» кардынала Фурна, якую ён на працягу многіх дзесяцігоддзяў веў у Ватыкане, асабліва ў якасці Вялікага магістра Ордэна Святога Гроба і архіпрэзбітэра базылікі Санта-Марыя-Маджорэ. Аб гэтым Святы Айцец напісаў у спачувальнай тэлеграме на імя дэкана Калегіі кардыналаў, абяцаючы сваю малітву за памерлага іерарха.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.