Святога Айца не палохаюць пагрозы ісламістаў |
Святы Айцец |
16.12.2015 16:33 |
Святы Айцец не зменіць таксама традыцыі праезду ў адкрытым папамабілі праз плошчу святога Пятра падчас агульнай аўдыенцыі. У Рыме, аднак, былі значна ўзмоцнены меры бяспекі. Вакол Ватыкана можна ўбачыць больш, чым звычайна, супрацоўнікаў паліцыі і ўзброеных салдат. Ля ўваходу на плошчу перад ватыканскай базылікай былі ўстаноўлены дадатковыя аркі металадэтэктараў. Гэтыя меры былі прыняты, у прыватнасці, на той падставе, што тэрарысты забароненай экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская Дзяржава» неаднаразова казалі пра Ватыкан як пра мэту сваіх будучых нападаў. Менавіта тут, паводле слоў джыхадзістаў, павінна разгарнуцца вырашальная бітва паміж крыжакамі, як яны называюць усіх хрысціян, і вучнямі Мухамеда. «Папа не баіцца», — сказаў айцец Бэнэдэціні і дадаў, што Пантыфік «ведае пра пагрозы з боку ісламістаў, але не хоча губляць прамога кантакту з вернікамі». Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV) |