Пантыфік прыняў даверчыя граматы новых паслоў |
Святы Айцец |
17.12.2015 16:13 |
Гэта, як сказаў Святы Айцец, сапраўдны выклік для чалавецтва, і трэба «супрацоўнічаць дзеля развіцця культуры салідарнасці, якая зможа супрацьстаяць глабалізацыі абыякавасці, што, нажаль, уяўляе сабой адну з негатыўных тэндэнцый нашай эпохі». Папа Францішак падкрэсліў, што існуе мноства форм, праз якія гэтая абыякавасць праяўляецца, і прычын, якія яе ўмацоўваюць і вядуць да «неўраўнаважанага» гуманізму, у якім чалавек займае месца Бога і становіцца ахвярай розных форм ідалапаклонства. «Таксама і цяжэйшы экалагічны крызіс, які мы перажываем, можа прывесці да такой антрапалагічнай нераўнавагі», — падкрэсліў Святы Айцец. Абыякавасць адносна Бога, бліжняга і навакольнага асяроддзя, дадаў Пантыфік, спалучаны паміж сабой і ўмацоўваюць адно адну, і перамагчы іх можна толькі супольнымі намаганнямі, праз абноўлены гуманізм, які верне чалавека ў яго належныя адносіны з Творцам, бліжнімі і стварэннем. Папа Францішак заклікаў да супрацоўніцтва паміж усімі адказнымі ў палітычнай, сацыяльнай, культурнай і адукацыйнай сферах. Святы Айцец нагадаў пра важную ролю СМІ, якія шырока ўплываюць на лад жыцця людзей і грамадстваў, і звярнуў увагу на важнасць павышэння прафесійнага і этычнага ўзроўню працаўнікоў гэтай сферы. «У той жа час, неад’емным застаецца працяг інвеставання ў школу, якая павінна разумецца не як нешта адасобленае, але ў пастаянным спалучэнні з сем’ямі і сацыяльным кантэкстам, што павінны супрацоўнічаць, умацоўваючы адукацыйны саюз, які ў розных краінах вельмі аслабеў», — сказаў Папа Францішак. Усё гэта, паводле слоў Пантыфіка, неабходна, каб перамагчы абыякавасць і заваяваць мір. Біскуп Рыма нагадаў пра шматлікія канфлікты і тэракты, якімі быў пазначаны 2015 год. «З іншага боку, гэта сітуацыя ўсё больш і больш выклікае ў найбольш сталых сумленнях не гвалтоўную, а духоўную і маральную рэакцыю. Гэта тое, што мы жадаем і павінны ўмацоўвасць з дапамогай сродкаў, якія маем у распараджэнні, і згодна з нашай адказнасцю», — заўважыў Папа. Святы Айцец адзначыў, што Каталіцкі Касцёл з дапамогай Года Міласэрнасці жадае пашырыць у свеце дух прабачэння і міласэрнасці, заклікаючы вернікаў і людзей добрай волі адкрыцца на дар Божай ласкі, здзяйсняючы «ўчынкі міласэрнасці для цела і душы бліжняга». Папа Францішак заклікаў дзяржавы да канкрэтных жэстаў на карысць людзей, якія пакутуюць ад беспрацоўя, адсутнасці зямлі і даху над галавой, а таксама да ўмацавання паўсюднага братэрства паміж краінамі. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV) |