Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На свой дзень нараджэння Папа перадаў рымскім бедным торт
Святы Айцец
18.12.2015 20:43

Бедныя і бяздомныя Рыма 17 снежня адзначылі з Папам Францішкам яго 79-ы дзень нараджэння. Святы Айцец перадаў ім найбольшы з атрыманых тортаў.

Торт быў прыгатаваны італьянскімі кандытарамі. Святочнае печыва разам з гарачай гарбатай раздавалі пад каланадай плошчы св. Пятра, ля ўваходу ў памяшканне з душавымі кабінамі для бяздомных, якое ў гэтым месцы было зроблена па волі Папы Францішка.

Таксама іншыя салодкія падарункі трапілі ў прытулкі і сталоўкі для бяздомных Рыма з дадатковай харчовай дапамогай на святы. Развёз падарункі Папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі разам з валанцёрамі. «Святы Айцец папрасіў нас, каб падарункі, атрыманыя ім, былі перададзены найбольш патрабуючым. Такім чынам, Папа Францішак пашырыў папскі стол і запрасіў да яго на свой дзень нараджэння мноства пакутуючых і маючых патрэбу», — сказаў іерарх.

У мінулым годзе з нагоды свайго дня нараджэння Папа Францішак падарыў бяздомным цёплыя спальныя мяшкі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.