Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак падтрымаў мірныя ініцыятывы ў «гарачых кропках»
Святы Айцец
21.12.2015 09:51

Святы Айцец выказаў падтрымку нядаўна дасягнутаму міжнароднай супольнасцю пагадненню па Сірыі. Пантыфік заахвоціў усіх са шчырым запалам працягваць шлях да спынення насілля і прыняцця рашэння, якое прынясе мір.

Аб гэтым Папа сказаў пасля малітвы «Анёл Панскі» 20 снежня ў Ватыкане.

Пантыфік таксама прызнаўся, што думае аб Лівіі, «дзе нядаўнія намаганні, здзейсненыя бакамі на карысць ураду нацыянальнага адзінства, заклікаюць да надзеі на будучыню».

Папа выказаў сваю падтрымку працэсу супрацоўніцтва, да якога пакліканы Коста-Рыка і Нікарагуа. Святы Айцец падажаў, каб «абноўлены дух братэрства ўмацаваў дыялог і ўзаемнае супрацоўніцтва» не толькі паміж гэтымі дзяржавамі, але і паміж усімі краінамі рэгіёна.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.