Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Епіскапат Мексікі прадставіў сімвалы будучага візіту Святога Айца
Святы Айцец
23.12.2015 11:57

Візіт Святога Айца ў Мексіку пройдзе пад дэвізам «Папа Францішак: місіянер міласэрнасці і міру». Сімвалы Апостальскага падарожжа Пантыфіка, якое пройдзе 12-18 лютага 2016 г., былі прадстаўлены мексіканскім епіскапатам.

Дэвіз візіту пакліканы аб’яднаць галоўныя тэмы пантыфікату Святога Айца: міласэрнасці, справядлівасці, адказнасці, міру і надзеі. Дэвіз нагадвае, што Папа Францішак выходзіць насустрач усім, як місіянер міласэрнасці, асабліва да патрабуючых, каб дапамагчы ім сустрэць Божую любоў і Яго мірную прысутнасць у гэтым свеце, гаворыцца на сайце мексіканскага епіскапату.

Лагатып падарожжа аб’ядноўвае контуры Мексікі, а таксама профіляў Святога Айца і Маці Божай Гвадэлупскай, выкананыя ў колерах мексіканскага сцяга: белым, чырвоным і зялёным.

Аб сваім візіце ў Мексіку Пантыфік абвясціў 12 cнежня падчас святой Імшы ў свята Маці Божай Гвадэлупскай, якую цэлебраваў у ватыканскай базыліцы. Гэта будзе дванаццатае падарожжа Папы Францішка за межы Італіі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.