Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пасланне Папы да ўдзельнікаў сустрэчы «Taize»: «стаць аазісам міласэрнасці»
Святы Айцец
27.12.2015 16:37

Стаць «аазісам міласэрнасці», асабліва для шматлікіх мігрантаў, якія «маюць патрэбу ў тым, каб быць прынятымі», заклікаў Папа Францішак у пасланні да ўдзельнікаў экуменічнай сустрэчы, арганізаванай супольнасцю з Тэзэ ў Валенсіі (Іспанія).

Моладзевы форум пройдзе з 28 снежня па 1 студзеня, у ім прымуць удзел каля 30 тыс. маладых людзей з усёй Еўропы.

У пасланні, падпісаным Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці кардыналам П’етро Паралінам, Папа высока ацаніў той факт, што сёлетняя сустрэча моладзі будзе прысвечана тэме міласэрнасці. Пантыфік заклікаў працягваць крочыць яе шляхам, які можа не толькі дапамагчы прыняць міласэрнасць у асабістае жыццё, але і стаць блізкімі таксама да тых, хто знаходзіцца ў патрэбе. Там, дзе прысутнічаюць хрысціяне, людзі павінны знаходзіць «аазіс Міласэрнасці», гаворыцца ў пасланні.

Папа Францішак нагадаў, што брат Ражэ – заснавальнік супольнасці ў Тэзэ – любіў бедных і тых, хто ў вачах грамадства нічога не варты. Праз свой лад жыцця і жыцця ўласнай супольнасці ён паказаў што малітва павінна суправаджацца чалавечай салідарнасцю. «Праз ваш досвед салідарнасці і міласэрнасці вы можаце жыць тым патрабавальным шчасцем, вельмі багатым значэннем, да якога заклікае Евангелле», – напісаў Папа.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.