| Папа Францішак спачувае ахвярам трагедый на Філіпінах і ў Нігерыі |
| Святы Айцец |
| 28.12.2015 17:07 |
|
Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве аб міры ў гэтым рэгіёне. Таксама Пантыфік заклікаў усіх «адмовіцца ад насілля, што здзяйсняецца ў імя Бога, які з’яўляецца любоўю», і папрасіў аб «ласцы Божага суцяшэння і міласэрнасці для ўсіх, каго закранула гэтая трагедыя», гаворыцца ў спачувальным пасланні, скіраваным за подпісам Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці кардынала П'етро Параліна. Папа Францішак таксама запэўніў у сваёй малітве сем’і ахвяр выбуху цыстэрны з газам, які адбыўся 24 снежня ў горадзе Ннэві ў Нігерыі. У выніку трагедыі загінулі каля 100 чалавек. Святы Айцец даверыў іх душы міласэрнасці Бога. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |


Папа Францішак выказаў спачуванні жыхарам Філіпін і Нігерыі ў сувязі з трагедыямі, якія здарыліся там некалькі дзён таму. У першым выпадку гаворка ідзе пра напад ісламістаў 23 снежня на хрысціянскую вёску Мінданаа на поўдні краіны, у выніку чаго загінулі 5 чалавек і каля 10 атрымалі раненні.
для друку
Ватыканскае радыё