Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец заклікаў маліцца за ахвяр паводак
Святы Айцец
30.12.2015 14:02

Папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца за ўсіх, хто пацярпеў ад паводак, якія на працягу апошніх дзён абрынуліся на ЗША, Вялікабрытанію і краіны Паўднёвай Амерыкі, асабліва Парагвай.

Вынікам прыроднага катаклізму сталі шматлікія чалавечыя ахвяры і разбураныя дамы. «Няхай Пан дасць суцяшэнне гэтым народам, а братэрская салідарнасць будзе падтрымкай у іх патрэбах», — пажадаў Святы Айцец 30 снежня напрыканцы агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

Прычынай паводак сталі няспынныя дажджы. Па словах метэаролагаў, яны звязаны з феноменам «Эль-Нінья» — фазай калыхання тэмпературы верхняга слою вады ў экватарыяльнай частцы Ціхага акіяну, пры якім вобласць нагрэтых вод перамяшчаецца на ўсход. Гэтая з’ява ўплывае на напрамак вятроў, а таксама выклікае праліўныя дажджы.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.