Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Больш за 3 млн чалавек сустрэліся з Папам у Ватыкане за 2015 г.
Святы Айцец
31.12.2015 13:15

Больш за 3,21 млн. чалавек удзельнічала ў папскіх мерапрыемствах у 2015 г., гаворыцца ў справаздачы Прэфектуры папскага дома.

Статыстыка тычыцца толькі падзей, якія адбываліся ў Ватыкане: агульных і спецыяльных аўдыенцый, літургічных цэлебрацый і сустрэч на нядзельнай малітве «Анёл Панскі» і «Regina coeli».

Для параўнання трэба адзначыць, што ў 2014 г. са Святым Айцом сустрэліся каля 5,9 млн. чалавек, а ў першы год яго пантыфікату – 6,6 млн.


За адыходзячы год найбольшая колькасць людзей наведала агульныя аўдыенцыі — 704 тыс. чалавек. У спецыяльных аўдыенцыях прынялі ўдзел амаль 409 тыс. вернікаў, у літургічных цэлебрацыях – 513 тыс., у малітвах «Анёл Панскі» і «Regina coeli» – 1,5 млн. чалавек.

Дадзеная статыстыка не ўлічвае мільёнаў людзей, якіх сустракаў Папа падчас сваіх візітаў у рымскія парафіі, пяці падарожжаў па Італіі, а таксама падчас замежных падарожжаў, якія сёлета ён здзейсніў у Шры-Ланку, на Філіпіны, у Сараева, Эквадор, Балівію, Парагвай, на Кубу, у ЗША, Кенію, Уганду і Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.