| Папа Францішак: «Адмовіцца ад фальшывага нейтралітэту, які перашкаджае ўзаемнаму абмену» |
| Святы Айцец |
| 01.01.2016 17:17 |
|
Каментуючы літургічныя чытанні, Святы Айцец падкрэсліў, што паўната часу – гэта рэалізацыя гісторыі праз прыйсце Хрыста, асабістую прысутнасць Бога ў гісторыі. Папа адзначыў, што паўната часу, здаецца, разбураецца ў абліччы шматлікіх форм несправядлівасці і насілля, якія штодзённа прыносяць шкоду чалавецтву; але гэтая вялікая хваля не можа зрабіць нічога супраць акіяну міласэрнасці, які залівае свет. «Мы ўсе пакліканы паглыбіцца ў гэты акіян, каб адрадзіць сябе, пераадолець абыякавасць, што перашкаджае салідарнасці, і адмовіцца ад фальшывага нейтралітэту, які перашкаджае ўзаемнаму абмену», – сказаў Пантыфік. (AG) |


«Ласка Хрыста стымулюе нас стаць Яго супрацоўнікамі ў пабудове свету, што з’яўляецца больш справядлівым і братнім, дзе кожны чалавек і кожная істота могуць жыць у спакоі, гармоніі першапачатковага Божага стварэння», – сказаў Папа Францішак падчас Імшы ў ватыканскай базыліцы 1 студзеня, ва ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі.
для друку
Ватыканскае радыё