Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец на завяршэнне года: «Дабро заўсёды выйграе, нават калі можа здавацца слабым»
Святы Айцец
01.01.2016 18:18

Вечарам 31 снежня Папа Францішак узначаліў у ватыканскай базыліцы першыя Нешпары ўрачыстасці святой Багародзіцы Марыі.

У гаміліі Святы Айцец запэўніў, што «дабро заўсёды выйграе, нават калі ў нейкі момант яно можа здавацца слабым і схаваным». Дзякуючы Богу за ласкі адыходзячага года, Папа Францішак заклікаў хрысціян да бескарыслівага служэння дзеля агульнага дабра.

Пантыфік запрасіў задумацца, ці сусветныя падзеі 2015 года адбываліся па Божай волі, ці, усё ж, у асноўным рэалізаваліся чалавечыя планы, часта абцяжараныя прыватнымі інтарэсамі, ненасытнай прагай улады і насіллем.

Тым не менш, Папа запрасіў засяродзіцца на знаках Божай любові і ласкі. Мінаючы год, па словах Пантыфіка, быў адзначаны цудоўнымі актамі дабрыні і салідарнасці, што не заўсёды было заўважана ў тэлевізійных навінах. «Добрае не належыць да найбольш важных бягучых навін», — з жалем адзначыў Святы Айцец і дадаў, што дабро ніколі не можа і не павінна быць азмрочана фанабэрыстасцю зла.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.