Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: давяраць Богу і кожны дзень чытаць Евангелле
Святы Айцец
03.01.2016 20:10

Пасля малітвы «Анёл Панскі» ў Ватыкане 3 студзеня Папа Францішак заклікаў давяраць Богу, які з’яўляецца «нашай міласэрнасцю і надзеяй» у радасныя і сумныя моманты, а таксама праз пераадоленне абыякавасці будаваць мір вакол сябе.

Святы Айцец скіраваў вернікам пажаданні міру і дабра ў Пану.

«Нагадваю таксама пра параду, якую шмат разоў вам даваў: кожны дзень чытайце ўрывак Евангелля, адзін евангельскі фрагмент, каб лепш ведаць Езуса, каб адчыніць нашы сэрцы на Езуса і такім чынам мець магчымасць лепш знаёміць з Ім іншых. Насіць маленькае Евангелле ў кішэні ці ў сумцы будзе нам карысна. Не забывайце: кожны дзень чытаем урывак з Евангелля», – сказаў Папа.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.