Пантыфік падзякаваў біскупам ЗША за падтрымку Касцёла ў краінах Лацінскай Амерыкі |
Святы Айцец |
05.01.2016 12:59 |
Святы Айцец назваў яе «знакам адзінства і салідарнасці», «каштоўнай прыладай для духоўнай і матэрыяльнай падтрымкі» рэгіёна, спосабам «пашырэння Валадарства Божага, Валадарства справядлівасці, святасці і міру». «Я перакананы, што з дапамогай Канферэнцыі Біскупаў Злучаных Штатаў Амерыкі і асобных людзей збор ахвяраванняў працягне прыносіць багатыя плёны для духоўнага жыцця і евангельскага сведчання Касцёла ў Лацінскай Амерыцы», — напісаў у спецыяльным лісце Пантыфік. Акцыя салідарнасці праводзіцца кожны год у студзені пад дэвізам «Падзяляць веру». Сёлета збор ахвяраванняў будзе адбывацца 23-24 студзеня. «Касцёл у Лацінскай Амерыцы знаходзіцца перад абліччам шматлікіх выклікаў, такіх, як недахоп рэсурсаў для дапамогі ў духоўным жыцці вернікаў, недахоп святароў, ізаляванасць шматлікіх супольнасцяў», — падкрэсліў старшыня падкамітэта амерыканскага епіскапату, адказнага за ініцыятыву, біскуп Эўсебіо Элізонда. Іерарх адзначыў, што існуе тэрміновая патрэба ў падтрымцы евангелізацыйнай дзейнасці ў гэтым рэгіёне свету. Біскуп дадаў, што за 50 гадоў ініцыятыва дала значныя вынікі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV) |