Папа Францішак будзе абвяшчаць малітоўныя інтэнцыі ў відэазапісах |
Святы Айцец |
05.01.2016 14:29 |
Святар распавёў, што малітоўныя інтэнцыі Пантыфіка тычацца актуальных выклікаў, якія стаяць перад чалавецтвам. Відэапасланні, у сваю чаргу, дапамогуць лепш пазнаёміцца з імі і мабілізаваць вернікаў да малітвы ў інтэнцыі іх вырашэння. Айцец Фрэдэрык Фарнос адзначыў, што Папа Францішак будзе абвяшчаць малітоўныя інтэнцыі на сваёй роднай іспанскай мове, а перакладацца яго словы будуць на дзесяць іншых моваў з дапамогай субтытраў. Штомесячныя відэапасланні будуць запісвацца ў высокай якасці, «з вялікай таленавітасцю і крэатыўнасцю». Яны будуць распаўсюджвацца праз сацыяльныя сеткі «Facebook», «Twitter», «Instagram», «Youtube». «Гэта будуць відэа, у якіх сам Папа будзе прамаўляць і дапамагаць нам маліцца з ім у інтэнцыі гэтых выклікаў чалавецтва», — дадаў святар у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV) |