| Пантыфік павіншаваў хрысціян Усходу з Раством Хрыстовым |
| Святы Айцец |
| 07.01.2016 09:01 |
|
6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, у Ватыкане падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» Папа Францішак выказаў свае самыя шчырыя віншаванні. «Сёння выказваю сваю духоўную блізкасць нашым братам і сёстрам на хрысціянскім Усходзе, католікам і праваслаўным, многія з якіх заўтра будуць святкаваць Раство Хрыстова. Мы жадаем ім міру і дабра», – сказаў Святы Айцец і разам з сабранымі на плошчы св. Пятра вітаў іх апладысментамі. Пантыфік таксама нагадаў, што ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана адзначаецца Сусветны місійны дзень дзяцей. «Гэта свята дзяцей, якія праз свае малітвы і ахвяры дапамаюць найбольш патрабуючым аднагодкам, стаўшы місіянерамі і сведкамі братэрства і падтрымкі», – сказаў Святы Айцец. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV) |


Святы Айцец пажадаў «міру і дабра» католікам хрысціянскага Усходу і праваслаўным, якія адзначаюць 7 студзеня Раство Хрыстова.
для друку
Ватыканскае радыё