Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Выйшла першая відэаінтэнцыя Папы Францішка
Святы Айцец
07.01.2016 09:30

Першы відэазварот Святога Айца з малітоўнай інтэнцыяй на студзень з’явіўся ў сеціве 6 студзеня. У гэтым відэа Пантыфік звяртаецца да вернікаў розных рэлігій.

Малітоўная інтэнцыя Папы на студзень 2016 года гучыць так: «Каб шчыры дыялог паміж людзьмі розных рэлігій прыносіў плады спакою і справядлівасці».

Як паведаміў кіраўнік таварыства «Апостальства малітвы» айцец езуіт Фрэдэрык Фарнос, такія відэапасланні будуць з’яўляцца кожны месяц і распаўсюджвацца праз сацыяльныя сеткі «Facebook», «Twitter», «Instagram» і «Youtube».

 ">

Паводле Deon.pl і беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.