Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Выдадзены каляндар набажэнстваў з удзелам Пантыфіка
Святы Айцец
11.01.2016 21:49

Служба папскіх літургічных цэлебрацый 11 студзеня апублікавала каляндар набажэнстваў з удзелам Пантыфіка на студзень і люты.

Паводле календара, 25 студзеня, у свята Навяртання св. Паўла, Папа Францішак узначаліць урачыстыя Нешпары ў рымскай базыліцы св. Паўла за Мурамі.

2 лютага вечарам, у свята Ахвяравання Пана і XX Сусветны дзень кансэкраванага жыцця, у ватыканскай базыліцы Пантыфік будзе цэлебраваць святую Імшу. Яна стане цэнтральным момантам Юбілею кансэкраванага жыцця ў рамках Года Міласэрнасці і заключным набажэнствам Года кансэкраванага жыцця.

У Папяльцовую сераду, 10 лютага, у базыліцы св. Пятра, Папа ўзначаліць святую Імшу на распачацце Вялікага посту. Падчас яе Святы Айцец благаславіць Місіянераў міласэрнасці.

12-18 лютага Папа Францішак будзе знаходзіцца ў Мексіцы са сваім першым у 2016 годзе замежным візітам.

22 лютага, ва ўрачыстасць Катэдры св. Пятра, у ватыканскай базыліцы Пантыфік узначаліць святую Імшу, якая стане кульмінацыяй юбілею Рымскай курыі ў рамках Года Міласэрнасці.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.