Аўтар кнігі-інтэрв’ю з Папам: Святы Айцец — вялікі рэаліст |
Святы Айцец |
14.01.2016 13:45 |
У інтэрв’ю Christ&Welt, дадатку да нямецкага штотыднёвіка Die Zeit, спасылаючыся на дыскусію вакол змен у Каталіцкім Касцёле, журналіст сказаў: «Папа ў поўнай меры ўсведамляе, што некаторых рэчаў нельга зламаць вышэй калена». «Для яго вельмі важна распачаць працэсы, не ведаючы, як і калі яны скончацца», — выказаў меркаванне італьянскі журналіст. На яго думку, для Папы Францішка структурныя рэформы, такія, як змены ў Рымскай курыі, не з’яўляюцца самімі важнымі. Тарньелі адзначыў, што 79-гадовы Папа мае свядомасць, што яго пантыфікат ужо толькі па прычыне яго ўзросту мае сур’ёзныя абмежаванні. На думку журналіста, нельга выключаць магчымай адстаўкі Папы ў будучыні, як гэта адбылося ў выпадку Бэнэдыкта XVI, які ў гэтым пытанні «адчыніў дзверы». «Але цяжка ўявіць, каб пры жыцці Папы на пенсіі Папа Францішак пайшоў у адстаўку», — сказаў эксперт па Ватыкану. 12 студзеня ў Рыме прайшла сусветная прэм’ера кнігі-інтэрв’ю, якое правёў Андрэа Тарньелі з Папам Францішкам. У кнізе Святы Айцец узняў пытанне міласэрнасці праз свой асабісты досвед святара і пастыра, патлумачыў прычыны абвяшчэння Года Міласэрнасці, які пажадаў прысвяціць усім людзям, у Касцёле і па-за яго межамі, якія шукаюць сэнсу жыцця, шляху спакою і прымірэння, гаення духоўных ран. Кніга-інтэрв’ю стала сінтэзам вучэння Папы Францішка і яго пантыфікату. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |