Папа Францішак: вера ператварае паразу ў перамогу |
Святы Айцец |
14.01.2016 15:04 |
На думку Папы, прычына гэтага была ў тым, што Выбраны народ «паступова аддаліўся да Пана, жыў марна», пакланяўся ідалам. Юдэі наведвалі святыя месцы ў якасці «культурнага звычаю», але згубілі сыноўскія адносіны з Богам, не аддавалі Яму пашаны. Яны пачалі выкарыстоўваць Каўчэг запавету на падабенства магічнага сродку, а ў Каўчэгу быў закон, якога яны не прытрымліваліся і ад якога аддаліліся. Выбраны народ забыўся пра Бога, які іх збавіў, і вынікам гэтага стала поўная параза. «Народ, які аддаляецца ад Бога, заканчвае так», — сказаў Пантыфік. У якасці процілеглага прыкладу, гісторыі перамогі, Папа Францішак прывёў евангельскую сцэну пра пракажонага, якога аздаравіў Езус. Ён быў тым, хто пацярпеў паразу ў жыцці, быў ізаляваны ад грамадства, але даверыўся Пану, каб той ператварыў гэтую паразу ў перамогу. Пракажоны ўпаў на калені і прасіў Езуса: «Калі хочаш, можаш мяне ачысціць». Той злітаваўся над ім, дакрануўся да яго і сказаў: «Хачу, будзь ачышчаны». Праказа адразу сышла з яго, і ён стаў чыстым. «Вось так проста: гэтая бітва скончылася перамогай за дзве хвіліны, а тая іншая, якая працягвалася цэлы дзень, скончылася паразай», — адзначыў Пантыфік. Розніца ў гэтых дзвюх сітуацыях, па словах Папы, заключаецца ў тым, што пракажоны меў веру, з дапамогай якой можна нават горы пераносіць. Вера — гэта перамога, падкрэсліў Пантыфік, дадаўшы, што Божы народ маліўся, насіў Каўчэг запавету, але не меў веры. Напрыканцы гаміліі Папа Францішак заўважыў, што веры немагчыма навучыцца з кніг, бо яна з’яўляецца дарам Бога, і заклікаў вернікаў заўсёды прасіць аб гэтым дары. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |