| Пантыфік моліцца за здароўе Міхаэля Шумахера |
| Святы Айцец |
| 15.01.2016 10:35 |
|
Галоўнай тэмай сустрэчы была бяспека на дарогах. Пантыфіку быў прадстаўлены кароткі фільм аб пагрозах для жыцця дзяцей, звязаных з дарожным рухам. Адзначалася, што кожны дзень у свеце пад коламі аўтамабіляў гіне каля 500 дзяцей і каля 20 тыс. штодзённа атрымліваюць траўмы. Святы Айцец выказаў гатоўнасць малітоўна падтрымаць ініцыятывы па прадухіленні падобных трагічных здарэнняў. Жан Тодт распавёў, што папрасіў Папу Францішка маліцца ў інтэнцыі нямецкага гоншчыка «Формулы 1» Міхаэля Шумахера, і той паабяцаў яму гэта. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|


Папа Францішак моліцца аб здароўі знакамітага аўтагоншчыка Міхаэля Шумахера. Пра гэта распавёў старшыня Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыі і спецыяльны пасланнік ААН па дарожнай бяспецы Жан Тодт пасля аўдыенцыі ў Святога Айца, якая прайшла 14 студзеня ў Ватыкане.
для друку
Ватыканскае радыё