Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Папа Францішак нечакана наведаў дом састарэлых |
Святы Айцец
|
16.01.2016 20:48 |
Вечарам 15 студзеня Папа Францішак нечакана наведаў дом састарэлых на ўскраіне Рыма, у мікрараёне Монтэ-Спаката. Пантыфіка сустрэлі там 30 жыхароў разам з персаналам, вельмі здзіўленыя гэтым візітам.
Візіт стаў часткай абвешчаных Папам «пятніц міласэрнасці». Першая мела месца 18 снежня 2015 г., калі Святы Айцец наведаў інтэрнат і сталоўку для бедных каля рымскага вакзала «Тэрміні», дзе адчыніў Брамы Міласэрнасці.
Падчас візіту ў дом састарэлых Пантыфіка суправаджаў толькі арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, якая адказвае за правядзенне Юбілею Міласэрнасці. Іерарх падкрэсліў, што нечаканы візіт Папы Францішка стаў для ўсіх вялікім сюрпрызам, але і красамоўным пацвярджэннем слоў Святога Айца пра важнасць пажылых людзей у Касцёле і сучасным грамадстве.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.