Святы Айцец памаліўся за ахвяр тэрактаў у Інданэзіі і Буркіна-Фасо |
Святы Айцец |
18.01.2016 10:09 |
«Мы хочам разам звярнуцца да Бога ў малітве за ахвяр тэрактаў, якія адбыліся ў апошнія дні ў Інданэзіі і Буркіна-Фасо. Няхай Пан прымае іх у свой дом і падтрымае ўдзел міжнароднай супольнасці ў пабудове міру», — сказаў Папа і памаліўся ў гэтай інтэнцыі разам з сабранымі на ватыканскай плошчы. У нападзе, здзейсненым джыхадзістамі 16 студзеня на гатэль і кавярню ва Уагадугу, сталіцы афрыканскай краіны Буркіна-Фасо, загінулі 29 чалавек з 18 краін. У выніку стральбы і некалькіх выбухаў 14 студзеня ў цэнтры інданэзійскай сталіцы Джакарты загінулі па меншай меры 10 чалавек, у тым ліку чатыры тэрарысты. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV) |