Святы Айцец сустрэўся з дырэктарам Міжнароднага валютнага фонду |
Святы Айцец |
19.01.2016 12:49 |
Папа Францішак не раз казаў пра неабходнасць карэннай рэформы на крэдытным рынку. У красавіку 2014 г. Святы Айцец раскрытыкаваў практыку прадастаўлення крэдытаў краінам, ахопленым крызісам, што з’яўляецца адной з задач Міжнароднага валютнага фонду. Пантыфік тады адзначыў, што такія крэдыты часта звязаны з палітычнымі абавязальніцтвамі, спрэчнымі з маральным правам. У сваю чаргу, Крысцін Лагард неаднаразова адкрыта крытыкавала эканамічную няроўнасць у сучасным свеце. На яе думку, дэмакратыя пачынае развальвацца, калі палітычная барацьба пашырае прорву паміж багатымі і беднымі. Яна падкрэсліла, што 85% самых багатых людзей свету – якія змясціліся б у аднапавярховым лонданскім аўтобусе – кантралюе столькі багаццяў, колькі астатняя бедная частка чалавецтва. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV) |