| Пантыфік запрасіў працаўнікоў дабрачыннай сферы на велікапосныя рэкалекцыі |
| Святы Айцец |
| 28.01.2016 11:45 |
|
Ватыканскае ведамства прапанавала, каб для рэкалекцый, якія павінны прайсці ў перыяд Вялікага посту, на мясцовым узроўні быў абраны адмысловы дзень, які «стане нагодай для разважання аб пакліканні да міласэрнасці на ўзор Айца». «Запрашаю прыняць гэтую прапанову, выкарыстоўваючы ўказанні і матэрыялы, падрыхтаваныя Папскай радай "Cor Unum"», — заклікаў Папа 27 студзеня падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Папская рада «Cor Unum» прапанавала, каб духоўныя практыкаванні складаліся з трох этапаў: пакутнага набажэнства з магчымасцю споведзі, дзялення з групай сваім досведам жыцця ў служэнні і адносінамі да працы, а таксама святой Імшы. Матэрыялы па правядзенні рэкалекцыйнага дня былі разасланы ватыканскай дыкастэрыяй ва ўсе дыяцэзіі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV) |


Святы Айцец Францішак запрасіў асоб і групы, якія займаюцца дабрачыннай дзейнасцю ў Касцёле, прыняць удзел у духоўных практыкаваннях на Вялікі пост. З такой ініцыятывай, з нагоды Юбілейнага Года, выступіла Папская рада «Cor Unum».
для друку
Ватыканскае радыё