Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адгартацыя пра сям’ю найпазней можа з’явіцца ў сакавіку
Святы Айцец
28.01.2016 15:43

Папская адгартацыя пра сям’ю найпазней можа з’явіцца ў сакавіку, пра гэта ўзгадаў у размове з агенцтвам Ecclesia арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай рады па справах сям'і.

Дакумент, які ўяўляе сабой рэзюмэ двух апошніх Сінодаў, будзе, па меркаванні арцыбіскупа Пальі, гімнам любові, клопату пра дзяцей і адначасова сведчаннем блізкасці да параненых сем’яў. Трэба таксама спадзявацца, што Папа заахвоціць сем’і быць Касцёлам, які выходзіць у свет.

Арцыбіскуп Палья ў гэтыя дні знаходзіцца ў Партугаліі, дзе сустрэўся з мясцовым духавенствам. Іерарх заахвочваў да аднаўлення сямейнага душпастырства. На думку арцыбіскупа, вельмі часта паміж сем’ямі і парафіямі з’яўляецца прорва. Між тым Касцёл павінен быць блізка да сям’і, перакананы кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі.

Паводле польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.