Леанарда Дзі Капрыа прыехаў на аўдыенцыю да Папы Францішка |
Святы Айцец |
29.01.2016 09:00 |
Мяркуецца, што Пантыфік і Дзі Капрыа абмяркоўвалі тэму змянення клімату. Амерыканскі акцёр падарыў Пантыфіку альбом з карцінамі Гераніма Босха
Леанарда Дзі Капрыа даўно займаецца абаронай навакольнага асяроддзя, а на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе атрымаў прэмію за сваю працу ў вобласці экалогіі. Падчас свайго выступлення на форуме акцёр заявіў, што яго дабрачынны фонд ахвяруе 15 мільёнаў долараў на праекты па абароне навакольнага асяроддзя, і заклікаў удзельнікаў форуму змагацца з глабальным пацяпленнем. Як вядома, Папа Францішак яшчэ ў мінулым годзе ў сваёй энцыкліцы Laudato si заклікаў багатыя нацыі прадпрымаць больш крокаў для вырашэння праблем клімату. Паводле слоў Папы, змены клімату — праблема, якую нельга больш пакідаць будучым пакаленням. Паводле БЕЛТА, РИАновости (MV) |