Папа звярнуўся з парадамі да кансэкраваных асобаў |
Святы Айцец |
02.02.2016 13:15 |
Адклаўшы загадзя падрыхтаваны тэкст прамовы, Святы Айцец звярнуўся да сабраных спантанна. Ён заклікаў кансэкраваных асобаў быць прарокамі ў сучасных грамадствах: казаць людзям пра існаванне шляху шчасця, велічы, шляху, які напаўняе радасцю і які з’яўляецца шляхам Езуса Хрыста. Яго сутнасць заключаецца ў тым, каб быць побач з Панам. Прарочыць, паводле Папы, азначае казаць пра «нешта больш праўдзівае, вялікае, добрае, да чаго ўсе мы пакліканы». Лешым аспектам кансэкраванага жыцця Папы Францішак назваў блізкасць да людзей: блізкасць фізічную і духоўную. Пачынаць Пантыфік заклікаў з братоў і сясцёр з уласнай манаскай супольнасці. Папа папярэдзіў аб разбуральных наступствах пляткарства, якое параўнаў з «тэрарызмам» і нагадаў аб важнасці панавання над уласным языком. Паводле Папы Францішка, калі манаская супольнасць становіцца вельмі малой, перад ёй узнікае рызыка прывязанасці да грошай. Гэта супраць надзеі, як падкрэсліў Пантыфік. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага Радыё, (AYU) |