Пантыфік наведаў некаторыя ватыканскія ведамствы |
Святы Айцец |
04.02.2016 16:41 |
Пантыфік наведаў Папскую раду па новай евангелізацыі, Папскую раду «Cor Unum» і Кангрэгацыю па справах Усходніх Касцёлаў. Святы Айцец не першы раз здзяйсняе падобныя візіты ў структуры Апостальскай Сталіцы, якія знаходзяцца па-за тэрыторыяй Ватыкана. У маі мінулага года Пантыфік наведаў будынак на плошчы Пія XII, якая практычна мяжуе з ватыканскай плошчай св. Пятра, дзе знаходзяцца Кангрэгацыі: Каталіцкай Адукацыі, па справах Духавенства, па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, а таксама Папскі камітэт гістарычных навук. У чэрвені 2015 г. Святы Айцец быў з візітам у іншым будынку на плошчы Пія ХІІ, у якім знаходзяцца Кангрэгацыя па справах Кананізацыі, Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў і Папская рада па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў. Гаворка ідзе пра нефармальныя візіты, падчас якіх у Пантыфіка і супрацоўнікаў ватыканскіх ведамстваў ёсць магчымасць жывога дыялогу і адкрытага абмену думкамі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV) |