Святы Айцец прыняў з візітам Ранальдзіньё |
Святы Айцец |
04.02.2016 17:06 |
«Scholas Occurentes» – міжнародная сетка школ, якая паўстала ў Аргенціне
па ініцыятыве самога Папы Францішка ў той час, калі Святы Айцец быў арцыбіскупам
Буэнас-Айрэса. Пантыфік заклікаў сваіх гасцей садзейнічаць выхаванню дзяцей і моладзі праз спорт, навуку і сучасныя тэхналогіі. Адным з фундаментальных прынцыпаў Папа назваў гармонію, бо, калі гаворка ідзе пра адукацыю, «трэба казаць пра ўсё багацце чалавечай асобы». У тым ліку, чалавек павінен вучыцца адкрываць годнасць любові, дадаў Святы Айцец. Гармонія, паводле Папы, павінна быць злучана з крэатыўнасцю. Мастацтва, спорт, культура, музыка – гэта тыя сферы, дзе адбываецца выхаванне асобы. Папа Францішак заклікаў выхоўваць у моладзі непрыняцце розных форм адчужэння іншых людзей: эканамічнай, палітычнай, культурнай. Пасля знаёмства з праектамі і ініцыятывамі фонду «Scholas Occurentes» Святы Айцец анансаваў правядзенне дзвюх дабрачынных спартыўных ініцыятыў: баксёрскага паядынку паміж каталіцкім і мусульманскім спартсменамі, які адбудзецца ў Лас Вегасе 7 мая, а таксама «Матчу за мір», які пройдзе 29 мая на рымскім Алімпійскім стадыёне пры ўдзеле зорак сусветнага футболу. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV) |