Папа Францішак сустрэнецца з Патрыярхам Маскоўскім Кірылам |
Святы Айцец |
05.02.2016 14:35 |
Сустрэча рыхтавалася «доўгі час», з’яўляецца «першай у гісторыі» і пачынае «важны этап у адносінах паміж Цэрквамі». Апостальская Сталіца і Маскоўскі Патрыярхат спадзяюцца, што яна стане «знакам надзеі для ўсіх людзей добрай волі». Яны запрашаюць усіх хрысціян маліцца аб Божым благаслаўленні для сустрэчы і яе добрых плёнах. Сустрэча будзе працягвацца каля дзвюх гадзін. Пасля яе Пантыфік і Патрыярх падпішуць сумесную шырокую дэкларацыю. Яе тэкст змешчаны на сямі старонках. Запланавана таксама «спантаннае» выступленне кіраўнікоў Цэркваў, падчас якога яны абмяняюцца сваімі пачуццямі і ўражаннямі ад сустрэчы. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (VP) |