Папа ўзгадаў прыклад пакорлівасці Яна Хрысціцеля |
Святы Айцец |
05.02.2016 17:08 |
«Аднак такім чынам Бог перамагае», – адзначыў Папа Францішак. Пантыфік паспрабаваў зазірнуць у душу Яна Хрысціцеля – «найвялікшага з людзей, народжанага ад жанчыны», голасу ў пустыні, таго, хто хрысціў натоўпы ў імя Месіі, які, аднак, апынуўся ў вязніцы, у тым ліку ў вязніцы сваіх сумніваў: «Магчыма, я памыліўся? Я падмануў народ?» Ад такіх думак, як адзначыў Папа Францішак, пакутаваў гэты чалавек. «Прынізіцца, прынізіцца, прынізіцца – такім было жыццё Яна», – сказаў Святы Айцец. «Вялікі чалавек, які шукаў не сваёй хвалы, але Божай, і які памёр так празаічна і незаўважна. Менавіта такімі паводзінамі, – заключыў Пантыфік, – ён падрыхтаваў дарогу Хрысту, які таксама памёр у турбоце, самотны, без сваіх вучняў». Святы Айцец заклікаў уважліва прачытаць гэты ўрывак з Евангелля паводле Марка (Мк 6, 14-29), каб убачыць Божую перамогу, прасіць аб ласцы сціпласці, якой вызначаўся святы Ян, і ніколі не прыпісваць сабе заслуг іншых. Аднак асаблівым чынам, дадаў Папа, важна прасіць Бога, каб у нашым жыцці было месца для Хрыста і каб мы заўсёды імкнуліся да пакорлівасці. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV) |