Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| Святы Айцец заклапочаны лёсам насельніцтва Сірыі | 
	| Святы Айцец | 
	| 07.02.2016 20:55 | 
|  Папа Францішак выказаў сваю «глыбокую заклапочанасць» драматычным лёсам грамадзянскага насельніцтва, якое пакутае ад цяжкіх баёў у Сірыі і вымушана ўцякаць, каб пазбегнуць жахаў вайны.
 7 лютага падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» ў Ватыкане Пантыфік паўтарыў сваё неаднаразова выказанае спадзяванне, што сірыйскі народ адчуе «шчодрую салідарнасць» і неабходную дапамогу міжнароднай супольнасці ў «забеспячэнні выжывання і годнасці». Святы Айцец заклікаў да тэрміновых намаганняў па арганізацыі перамоў паміж бакамі. 
 «Толькі палітычнае вырашэнне канфлікту зможа гарантаваць будучыню паяднання і міру ў гэтай любай і шматпакутнай краіне, за якую я запрашаю вас шмат маліцца», — сказаў Папа, звяртаючыся да вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра.
 
 Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
 (AG) 
 | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.