Папскі ўніверсітэт навукова зоймецца абаронай непаўналетніх |
Святы Айцец |
10.02.2016 12:00 |
Папская камісія па абароне непаўналетніх, якая на мінулым тыдні правяла пасяджэнне ў Ватыкане, паведаміла, што ў верасні пройдзе сімпозіум з удзелам экспертаў з краін Лацінскай Амерыкі, Англіі і Уэльса, мэтай якога будзе распрацоўка стратэгіі абароны дзяцей у каталіцкіх школах. Былі падкрэслены словы Папы Францішка, які нагадаў усім касцёльным уладам пра важнасць спагадлівага падыходу да ахвяр сексуальных злоўжыванняў і пра неабходнасць адмысловага дня малітвы і пакаяння. За мінулы год члены камісіі сустрэліся з біскупамі і касцёльнымі супрацоўнікамі, якія ўдзельнічаюць у абароне непаўналетніх, на Філіпінах і астравах Ціхага акіяна, у Аўстрыі, Новай Зеландыі, Шатландыі, Польшчы, Цэнтральнай Амерыцы і Злучаных Штатах. Вынікам гэтых сустрэч стала стварэнне спецыяльнага офіса для абароны непаўналетніх для Філіпін. Плануюцца наступныя сустрэчы, у прыватнасці, у Танзаніі і Гане, а таксама новыя семінары па пытаннях, звязаных з абаронай дзяцей, у тым ліку з удзелам знешніх экспертаў, у мэтах стварэння большай празрыстасці ў кананічных працэсах адносна такога роду спраў. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |